Беларусь прыняла ўдзел у тэматычнай дыскусіі па захаванні экасістэм сушы

11 ліпеня 2022 года ў рамках Палітычнага форуму высокага ўзроўню адбылася тэматычная дыскусія «МУР 15 і ўзаемасувязь з іншымі МУР».
У сваім выступленні начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ірына Вялічка адзначыла, што ў кантэксце МУР 15 Беларусь удзяляе ўвагу ўдасканаленню нарматыўна-прававой базы па захаванню і рацыянальнаму выкарыстанню біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахове тарфянікаў і паўторнаму забалочванню асушаных.
Ірына Вялічка таксама звярнула ўвагу, што Беларусь прыклала намаганні па аднаўленні сельскагаспадарчых зямель на тэрыторыях, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі: амаль 20 тыс. гектараў вернута ў абарот.
Беларусь ганарыцца тым, што ўваходзіць у першую дзясятку дзяржаў Еўропы, а ў Бярэзінскім біясферным запаведніку знакамітая вялікая еўрапейская пяцёрка буйных млекакормячых: зубр, мядзведзь, воўк і рысь. Выключнае значэнне для біяразнастайнасці не толькі для Беларусі, але і для экасістэм усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы прадстаўляе рэліктавы лес – Белавежская пушча, якая прызнана аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.