Беларусь робіць уклад у абарону спажыўцоў лічбавых фінансавых паслуг

Штогод 15 сакавіка праводзіцца Сусветны дзень правоў спажыўцоў, накіраваны на павышэнне глабальнай дасведчанасці аб праблемах спажыўцоў і спосабах абараніць іх правы. У 2022 годзе Сусветная арганізацыя спажыўцоў аб’явіла тэмай свята: «Справядлівыя лічбавыя фінансавыя паслугі».
Для абароны спажыўцоў лічбавых фінансавых паслуг грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» у 2022 годзе плануе:
- правесці ацэнку даступнасці фінансавых паслуг для ўразлівых груп насельніцтва (людзі з інваліднасцю, пажылыя людзі);
- падрыхтаваць пакет канкрэтных прапаноў па змяненні заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў (выключыць з практыкі заключэнне крэдытных дагавораў іншымі асобамі, якія не з’яўляюцца прадстаўнікамі банкаў);
- навучыць «азам» фінансавай пісьменнасці прадстаўнікоў уразлівых груп насельніцтва шляхам правядзення трэнінгаў.
Фарміраванне эфектыўнага механізма абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг, а таксама павышэнне лічбавай пісьменнасці спажыўцоў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 9, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерах па абароне правоў спажыўцоў можна азнаёміцца па спасылцы: http://bozp.by/news.