Беларусь робіць уклад у аднаўленне дэградаваных земляў

17 чэрвеня штогод адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай. У 2022 годзе гэты дзень прысвечаны тэме «Пераадольваем засуху агульнымі намаганнямі».
У Рэспубліцы Беларусь задачы прадухілення дэградацыі і аднаўлення дэградаваных зямель вызначаны ў нацыянальных стратэгічных дакументах. У 2021 годзе ў краіне зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па прадухіленні дэградацыі зямель (глеб) на 2021-2026 гады, які прадугледжвае аднаўленне дэградаваных зямель, а таксама выкарыстанне глебазберагальных тэхналогій у сельскай гаспадарцы. Таксама, у 2021 годзе распрацавана шкала групоўкі глеб Беларусі па ступені ўстойлівасці да засух і засушлівых з’яў. Акрамя таго, у 2022 годзе плануецца экалагічная рэабілітацыя больш як 20 тыс. га асушаных дэградаваных тарфянікаў.
Прадухіленне дэградацыі і аднаўленне парушаных экасістэм уносяць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб барацьбе з апустыньваннем і засухай у Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/17-ijunja-vsemirnyj-den-po-borbe-s-opustynivaniem-i-zasuxoj-4257/.