Беларусь робіць унёсак у ахову азонавага слоя - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Беларусь робіць унёсак у ахову азонавага слоя

19 верасня 2022

Штогод 16 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слоя.

Рэспубліка Беларусь уносіць важны ўклад у ахову азонавага слоя. У краіне выведзена з эксплуатацыі абсталяванне, якое працуе на азонаразбуральных рэчывах, укаранёны азонабяспечныя тэхналогіі, уведзены абмежаванні на прымяненне азонаразбуральных рэчываў, што садзейнічала ўкараненню новага энергаэфектыўнага абсталявання і выпуску экалагічна бяспечнай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, спынены ўвоз азонаразбуральных рэчываў.

Скарачэнне і спыненне вытворчасці і спажывання азонаразбуральных рэчываў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб ахове азонавага пласта можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/preview/16-sentjabrja-mezhdunarodnyj-den-oxrany-ozonovogo-sloja-4412?fbclid=IwAR2BcWwlF9uq2iHQroDt3s4939qxO02iD_hDgV3WZR3vs7nbEx7PxzHQTpw.

КАРТА САЙТА