Беларусь стала ўдзельнікам дэкларацыі аб зялёным пераходзе для малога і сярэдняга бізнесу - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Беларусь стала ўдзельнікам дэкларацыі аб зялёным пераходзе для малога і сярэдняга бізнесу

10 лютага 2025

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі па запрашэнні Агенцтва развіцця малога і сярэдняга бізнесу Азербайджанскай Рэспублікі далучылася да сумеснай Дэкларацыі аб зялёным пераходзе Бакінскай кліматычнай кааліцыі для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Дэкларацыя накіравана на садзейнічанне паляпшэнню доступу малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да зялёнага фінансавання, падтрыманне інавацыі, спрашчэнне працэсаў развіцця бізнесу, а таксама ўмацаванне ўзаемасувязі паміж фінансамі, інвестыцыямі, гандлем і ўстойлівым развіццём.

Далучэнне краін да Бакінскай кааліцыйнай дэкларацыі пацвярджае іх імкненне да ўмацавання экалагічна бяспечных практык сярод прадпрымальнікаў, пашырэння магчымасцей фінансавання і падтрымкі інавацый, што стане важным крокам на шляху да ўстойлівага развіцця бізнесу на глабальнай арэне. Удзельнікі Дэкларацыі таксама выказваюць сваю прыхільнасць да распрацоўкі розных мер, якія дапамогуць паскорыць зялёны пераход.

Рэалізацыя палажэнняў Дэкларацыі аб зялёным пераходзе Бакінскай кліматычнай кааліцыі для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікі Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 13, 17 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА