1

Беларусь укараняе новыя тэхналогіі ў сельскую гаспадарку

З мэтай стварэння ўмоў для ўстойлівага развіцця аграпрамысловага комплексу ў Рэспубліцы Беларусь зацверджана Дзяржаўная праграма «Аграрны бізнес» на 2021-2025 гады.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзіцца інфарматызацыя і цыфрызацыя сельскай гаспадаркі:

  • тэсціруецца інфармацыйнае ўзаемадзеянне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «БЕЛФІТА»;
  • распрацавана канцэпцыя лічбавай платформы «Дакладнае земляробства»;
  • створана нацыянальная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма па фарміраванні, вядзенні і выкарыстанні адзінага рэестра сартоў сельскагаспадарчых раслін;
  • створана інфармацыйная сістэма рэгулявання, ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, нагляду за сельскагаспадарчых жывёл (статкаў) і прадуктаў жывёльнага паходжання «AITS», а таксама функцыянальныя комплексы: «AITS-прасочваемасць» і «AITS-Ветбяспека»;
  • прымяняюцца інфармацыйныя пошукавыя сістэмы «Техсервис» і «Ветснаб», якія дазваляюць аграрыям аблегчыць пошук запасных частак да сельскагаспадарчай тэхнікі і ветэрынарных прэпаратаў.

Лічбавыя рашэнні садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці работы арганізацый у сельскагаспадарчым сектары, зніжэнню нямэтавага выкарыстання рэсурсаў, павышэнню ўраджайнасці, што ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 2, 9, 12 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб цыфравізацыі і інфарматызацыі аграпрамысловага комплексу можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/economics/view/tsifrovizatsija-i-tochnoe-zemledelie-belarus-vnedrjaet-novye-tehnologii-v-selskoe-hozjajstvo-486929-2022/.