26 верасня 2018
24-25 верасня ў Нью-Ёрку адбыўся Саміт па ўстойлівым развіцці (Sustainable Development Impact Summit), арганізаваны Сусветным эканамічным форумам (СЭФ). Упершыню ў форуме прыняла ўдзел дэлегацыя з Беларусі на чале з Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця Марыянай Шчоткінай.
У першы дзень Саміту адбыліся сустрэчы Марыяны Шчоткінай з Прэзідэнтам CЭФ Боргам Брэндэ, Членам Выканаўчага камітэта CЭФ Тэры Таётай і выканаўчым дырэктарам Міжнароднага гандлёвага цэнтра UNCTAD/WTO Аранчай Гансалез.
Нацыянальны каардынатар прадставіла беларускі вопыт па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама выступіла з дакладамі па пытаннях гендэрнай роўнасці і процідзеяння гандлю людзьмі і прыняла ўдзел у інтэрактыўнай дыскусіі на круглым стале Саміту «Развіццё гендэрнага парытэту».
Саміт па ўстойлівым развіцці прымеркаваны да адкрыцця 73-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Адна з ключавых тэм — узмацненне рэгіянальнага супрацоўніцтва і стварэнне сеткі партнёрскіх сувязяў па пытаннях устойлівага развіцця. На Саміт сабралася больш за 700 прадстаўнікоў арганізацый, урадаў, грамадзянскай супольнасці і акадэмічных колаў з 70 краін.
Фота: Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН @BelarusUNNY
КАРТА САЙТА