Беларусь выступіла на Рэгіянальным форуме па ўстойлівым развіцці ЕЭК ААН

6 і 7 красавіка 2022 года ў Жэневе праходзіць Рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.
На Рэгіянальным Форуме ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч. У выступленні намеснік Міністра акцэнтаваў увагу на тым, што ў сучасным свеце знешнія ўмовы ўстойлівага развіцця нацыі залежаць ад узаемнага супрацоўніцтва краін і неабходнасці ўліку інтарэсаў кожнай дзяржавы і гарантавання бяспекі.
Поўнае выступленне ў відэа фармаце даступна па спасылцы.