28 студзеня 2021
Беларусь заняла 18 месца ў рэйтынгу дасягнення МУР.
У 2020 годзе Беларусь паднялася на 18 месца сярод 166 краін у рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Краіны ў ім ранжыруюцца па агульным бале, якім вымяраецца прагрэс у дасягненні ўсіх 17 МУР.
Беларусь набрала 78,76 балаў са 100 магчымых. Гэты бал адлюстроўвае прагрэс краіны ў цэлым у імплементацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 г. і можа быць інтэрпрэтаваны як працэнт дасягнення МУР. Паводле ацэнак міжнародных экспертаў, у Беларусі адзначаецца прагрэс у дасягненні Мэт устойлівага развіцця 3 «Добрае здароўе», 4 «Якасная адукацыя», 5 «Гендэрная роўнасць», 8 «Годная праца і эканамічны рост», 17 «Партнёрства для ўстойлівага развіцця». Мэта ўстойлівага развіцця 1 «Ліквідацыя галечы» цалкам дасягнута. Па астатніх МУР адзначаны нязначны рост.
На сайце sdgindex.org можна падрабязна азнаёміцца з профілем краіны, вывучыць, з якіх статыстычных паказчыкаў складваецца агульная адзнака кожнай мэты і ўбачыць прагрэс у яе дасягненні.
КАРТА САЙТА