Беларусь заняла 28 месца па ўзроўні гендэрнай роўнасці ў справаздачы Сусветнага эканамічнага форума

Сусветны эканамічны форум прадставіў даклад, прысвечаны стану гендэрнага разрыву ў палітычным, эканамічным, адукацыйным сектарах, а таксама ў ахове здароўя ў 149 краінах. Беларусь у рэйтынгу апынулася на 28 месцы, палепшыўшы свае пазіцыі на два пункты.
Лідзіруюць у рэйтынгу краіны Скандынавіі. Найменшы гендэрны разрыў у Ісландыі – краіна з 2006 года скараціла яго на 85%. Следам ідуць Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя. Акрамя іх у дзясятцы краін, найбольш блізкіх да гендэрнай роўнасці, –Нікарагуа, Руанда, Намібія, Філіпіны, Новая Зеландыя і Ірландыя.
Сусветны эканамічны форум рыхтуе штогадовую справаздачу аб стане гендэрнага балансу ў свеце з 2006 года. У 2018 годзе сярэдні ўзровень гендэрнага разрыву склаў 32%. Найбольшы гендэрны разрыў ва ўсіх краінах зафіксаваны ў палітыцы (да 77%), у эканоміцы ён складае ў сярэднім 41,9%. Бліжэй за ўсіх да гендэрнага балансу ў свеце падышлі ў галінах адукацыі (4,4%) і аховы здароўя (4,6%).
Аднак, гендэрны дысбаланс усё яшчэ паўсюдны. У сярэднім жанчыны займаюць толькі 34% менеджэрскіх пазіцый. Толькі 18% міністрэрскіх мандатаў і 24% месцаў у парламентах па ўсім свеце належаць жанчынам. А ў 44 краінах, даныя аб каторых прадстаўлены ў справаздачы, да 20% жанчын не валодае базавай пісьменнасцю. Праецыруючы трэнды 2018 года на будучыню, аўтары справаздачы мяркуюць, што пры сенняшніх тэмпах развіцця агульны гендэрны баланс можа быць дасягнуты ў 106 краінах, дадзеныя па якіх рэгулярна падаваліся для справаздач, толькі праз 108 гадоў.
Дасягненне гендэрнай роўнасці з’яўляецца адной з Мэтаў устойлівага развіцця, якія краіны-члены ААН паабяцалі дасягнуць да 2030 года. Заахвочванне гендэрнай роўнасці дапамагае будаваць больш здаровае, эканамічна паспяховае грамадства.