1

Беларусь заняла 34 месца ў рэйтынгу дасягнення МУР-2024

У 2024 годзе Беларусь заняла 30 месца сярод 166 краін у рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця паводле справаздачы Sustainable Development Report 2024. Краіны ў ім ранжыруюцца па агульным бале, якім вымяраецца прагрэс у дасягненні ўсіх 17 МУР.

Беларусь набрала 78,6 балаў са 100 магчымых. Гэты бал адлюстроўвае прагрэс краіны ў цэлым у імплементацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 г. і можа быць інтэрпрэтаваны як працэнт дасягнення МУР.

На sdgtransformationcenter.org можна падрабязна азнаёміцца ​​з профілем краіны, вывучыць з якіх статыстычных паказчыкаў складаецца агульная ацэнка кожнай Мэты і ўбачыць прагрэс у яе дасягненні.