1

Беларусь заявіла аб гатоўнасці падключыцца да БРІКС у нейтралізацыі экалагічных і біялагічных пагроз

6–7 ліпеня 2025 года ў Рыа-дэ-Жанэйра (Федэратыўная Рэспубліка Бразілія) праходзіў XVII саміт БРІКС. Удзел у саміце прымаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў.

У ходзе свайго выступлення ў рамках пашыранай сесіі саміту “Навакольнае асяроддзе, COP-30 і глабальная ахова здароўя” Міністр падкрэсліў, што адным з прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі з’яўляецца палітыка па змякчэнні наступстваў змянення клімату і адаптацыі да кліматычных змяненняў, а таксама захаванню спрыяльнага навакольнага асяроддзя. МУР 13 ужо ўключана ў нацыянальныя стратэгічныя і праграмныя дакументы.

«Беларусь гатова дзяліцца сваім вопытам і найноўшымі тэхналогіямі па ўсіх стратэгічных пытаннях як кліматычнага парадку дня, так і грамадскай аховы здароўя, якія маюць глабальнае значэнне. Мы гатовы падключыцца да стварэння ў рамках БРІКС скаардынаваных механізмаў нейтралізацыі ўсіх відаў экалагічных і біялагічных пагроз і тым самым мінімізаваць іх негатыўнае ўздзеянне на здароўе насельніцтва планеты», – сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Міністр выказаў упэўненасць, што пляцоўка БРІКС – найбольш запатрабаваная і перспектыўная глабальная платформа для развіцця ўзаемадзеяння ў гэтых галінах.

Поўны тэкст выступу даступны па спасылцы.