Беларусбанк праводзіць прыродаахоўную акцыю па навядзенні парадку на зямлі

Ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць штогадовую прыродаахоўную акцыю «Зялёныя скарбы Беларусi».
Акцыя накіравана на захаванне папуляцый рэдкіх дзікарослых раслін, аб’яднанне намаганняў усіх зацікаўленых у стварэнні новых экатурыстычных аб’ектаў, а таксама прыцягненне ўвагі да праблемы скарачэння біяразнастайнасці.
У ліку добраўпарадкаваных тэрыторый у рамках акцыі «Зялёныя скарбы Беларусi»: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры», Цэнтр экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, установа адукацыі «Гомельскі абласны цэнтр турызму і экалогіі дзяцей і моладзі», Батанічны сад Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і інш.
Навядзенне парадку на зямлі і захаванне біяразнастайнасці ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра акцыю можна азнаёміцца па спасылцы.