7 снежня 2019
Нарада экспертаў па вымярэнні беднасці і няроўнасці і семінар па гарманізацыі статыстыкі беднасці для вымярэння МУР 1 у краінах УЕКЦА, якія арганізавала ЕЭК ААН, адбыліся ў Жэневе 4–6 снежня.
У нарадзе і семінары прыняла ўдзел намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, кіраўнік міжведамаснай рабочай групы па маніторынгу і ацэнцы дасягнення МУР Савета па ўстойлівым развіцці Кухарэвіч Алена Іванаўна.
Удзельнікі нарады разгледзелі пытанні, якія тычацца вымярэння беднасці і няроўнасці, у прыватнасці дэзагрэгацыі паказчыкаў беднасці для маніторынгу Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, рэпрэзентатыўнасці і дакладнасці выбаркі ў абследаваннях, уплыву на беднасць сацыяльных выплат, выкарыстання адміністрацыйных дадзеных для вымярэння, азнаёміліся з перадавымі міжнароднымі напрацоўкамі ў дадзенай галіне. Прадстаўнікі краін-удзельніц вывучылі вопыт Беларусі па ацэнцы шматмернай беднасці.
Удзельнікі семінара абмяняліся досведам у сферы развіцця статыстычнага патэнцыялу па вымярэнні беднасці і вызначэнні асноўных напрамкаў далейшых дзеянняў па гарманізацыі статыстыкі беднасці. А. І. Кухарэвіч распавяла ўдзельнікам семінара пра дасягненне Рэспублікай Беларусь прагрэсу ў вымярэнні МУР 1 і гарманізацыі статыстыкі беднасці ў рамках маніторынгу МУР 1.
Даведачна:
Мэта ўстойлівага развіцця 1 гучыць як «Паўсюдная ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах». Задачы Мэты:
Вывучыць справаздачнасць па паказчыках Мэты ўстойлівага развіцця 1 можна на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
КАРТА САЙТА