Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт стаў часткай сеткі інавацыйных універсітэтаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт стаў часткай сеткі інавацыйных універсітэтаў

14 красавіка 2020

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка стаў першым і пакуль адзіным у Рэспубліцы Беларусь сертыфікаваным удзельнікам Глабальнай сеткі інавацыйных універсітэтаў GUNi.

Глабальная сетка інавацыйных універсітэтаў GUNi была створаная ў 1999 годзе і зараз аб’ядноўвае больш за 250 устаноў вышэйшай адукацыі з 80 краін свету – універсітэты, кафедры ЮНЕСКА, даследчыя цэнтры. Дзейнасць сеткі накіравана на ўсебаковую падтрымку міжнароднага супрацоўніцтва і сацыяльнай адказнасці ў галіне вышэйшай адукацыі. Універсітэты ў складзе сеткі атрымліваюць доступ да дадзеных для даследаванняў і могуць шырэй прадставіць уласныя праекты.

Уключэнне ў глабальную сетку інавацыйных універсітэтаў GUNi з’яўляецца прызнаннем дзейнасці БДПУ па папулярызацыі Мэтаў устойлівага развіцця і каштоўнасцяў устойлівага развіцця ў грамадстве. Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка робіць істотны ўнёсак у дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця, у прыватнасці, у практыках адукацыі для ўстойлівага развіцця. У 2017 годзе БДПУ атрымаў статус рэгіянальнага цэнтра экспертыз па адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, у ім быў створаны Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця». БДПУ з’яўляецца сузаснавальнікам Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця».

Фота: minsktourism.by

КАРТА САЙТА