Беларускі праект прызнаны лепшым кліматычным рашэннем Еўразіі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Беларускі праект прызнаны лепшым кліматычным рашэннем Еўразіі

2 ліпеня 2025

Фота: belta.by

26 чэрвеня 2025 года ў рамках IV Еўразійскага эканамічнага форуму адбылося ўзнагароджанне і прэзентацыя праектаў пераможцаў і прызёраў трэцяга Міжнароднага кліматычнага конкурсу «Зялёная Еўразія», арганізаванага Еўразійскай эканамічнай камісій і Агенцтвам стратэгічных ініцыятыў па прасоўванні новых праектаў (АСІ).

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 295 заявак з 16 краін. Экспертная ацэнка і адбор найбольш эфектыўных практык па кліматычнай мітыгацыі і адаптацыі праходзілі па 10 намінацыях. Лаўрэатам конкурсу стаў 41 праект, 5 з якіх з Беларусі.

У ліку праектаў-пераможцаў РУП «ВА «Беларуснафта» і яго зарадная сетка для электрамабіляў, які стаў лепшым у намінацыі «Кліматычна нейтральныя транспартныя сістэмы і рашэнні».

Экспертная група і прэзідыум конкурсу ацанілі комплексны падыход Беларусі да стварэння зараднай інфраструктуры. Сёння Беларусь – адзін з лідэраў у галіне электрамабільнага транспарту сярод краін СНД. Створаная зарадная сетка – найбуйнейшая ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Толькі за апошні год колькасць электрамабіляў у краіне вырасла больш чым у два разы – з 9866 да 23 166 адзінак. Паводле прагнозаў РУП «ВА «Беларуснафта», да канца года ў краіне будзе 48 тыс. электрамабіляў, а да 2030 года – 300 тыс.

Рэалізацыя праекта РУП «ВА «Беларуснафта» будзе садзейнічаць выкананню Беларуссю абавязацельстваў у рамках Парыжскага кліматычнага пагаднення і Нацыянальнага плана дзеянняў па развіццю зялёнай эканомікі. Акрамя таго, дасць магчымасць павялічыць колькасць зарадных станцый да 50 тыс. і скараціць шкодныя выкіды на 2 млн т вуглякіслага газу ў год, што ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

 Відэазапіс узнагароджання пераможцаў і прызёраў трэцяга Міжнароднага кліматычнага конкурсу «Зялёная Еўразія»  

КАРТА САЙТА