Беларускі пратэзна-артапедычны цэнтр запусціць вытворчасць 16 новых серыйных вырабаў

У Беларусі каля 250 тысяч людзей з інваліднасцю забяспечваюцца тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі. Асноўным вытворцам і пастаўшчыком пратэзна-артапедычных вырабаў і тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў Беларусі з’яўляецца РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр». У 2021 годзе цэнтр выпусціў больш за 118 тысяч розных сродкаў рэабілітацыі. Уся прадукцыя прадпрыемства вырабляецца і тэсціруецца сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі і карыстальнікамі вырабаў.
За 2021 і бягучы перыяд 2022 года Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр асвоіў вытворчасць 16 новых серыйных вырабаў, 6 вырабаў знаходзяцца на іспытах, а на 9 вырабаў ужо атрыманы рэгістрацыйныя пасведчанні.
Распрацоўка пратэзна-артапедычных вырабаў і тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі пры ўдзеле людзей з інваліднасцю ўносяць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 9, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рабоце РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр» можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/vkalevich-kachestvennoe-sredstvo-reabilitatsii-sozdaetsja-tolko-v-tandeme-s-obschestvennymi-5623-2022/?fbclid=IwAR2eYbboIrVU_czbfTsnjLwazWhKvSTXMNPsvmrB-90gzU9raDXKZnU7Hfs.