1

Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў правёў канферэнцыю

3 снежня 2021 года грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» правяло канферэнцыю, прымеркаваную да святкавання Дня юрыста.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міжнародныя і беларускія эксперты ў юрыдычнай сферы.

Канферэнцыя прайшла ў форме круглых сталоў у гібрыдным фармаце па наступных тэмах:

  • «Пашырэнне натарыяльнай формы абароны правоў удзельнікаў грамадзянскага абароту ў працэсе ўдасканалення норм Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь»;
  • «Навелы крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, а таксама іх рэалізацыя»;
  • «Станаўленне і развіццё прафесіі судовага выканаўцы»;
  • «Актуальныя пытанні развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь»;
  • «Сучасныя тэндэнцыі і выклікі міжнароднага арбітражу»;
  • «Маладзёжная палітыка Саюза юрыстаў і юрыдычная адукацыя: стратэгічныя напрамкі ўзаемадзеяння».

Правядзенне канферэнцыі садзейнічае наладжванню прафесійнага і дзелавога ўзаемадзеяння не толькі на ўзроўні краіны, але і на міждзяржаўным узроўні, а таксама ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 16 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/november/67323/.