23 жніўня 2023
У рамках дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, будзе прадастаўлена фінансавая падтрымка па падрыхтоўцы да новага навучальнага года – на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад. Падтрымка будзе аказана больш як 240 тыс. школьнікам са 115 тыс. шматдзетных сем’яў.
Памер дапамогі складзе 30% ад базавага пражытачнага мінімуму на кожнага школьніка ў сям’і. Усяго на гэты від падтрымкі запланавана звыш 26 млн. рублёў.
Таксама з мэтай аказання падтрымкі сем’ям па падрыхтоўцы да школы па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, кірмашы, арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб’яднаннямі.
Прадастаўленне дзяржаўнай падтрымкі па падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА