Больш за 6 тыс. школьнікаў атрымалі падтрымку ў рамках акцыі «У школу з «Добрым сэрцам» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Больш за 6 тыс. школьнікаў атрымалі падтрымку ў рамках акцыі «У школу з «Добрым сэрцам»

18 верасня 2024

Штогод напярэдадні новага навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праводзяцца дабрачынныя акцыі, кірмашы «Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу», «У школу з усмешкай», «Партфель першакласніка» і іншыя мерапрыемствы па аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы.

У ліку такіх мерапрыемстваў штогадовая Рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з «Добрым сэрцам», арганізаваная грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У 2024 годзе акцыя праходзіла з 1 жніўня па 5 верасня 2024 г. На працягу гэтага перыяду ў рэгіёнах краіны было арганізавана 550 дабрачынных пунктаў збору неабходных для дзяцей прадметаў і праведзена 581 мерапрыемства па ўручэнні канцылярскіх і спартыўных прылад, тавараў для творчасці, настольных гульняў, навучальных дапаможнікаў, школьнага адзення і абутку.

Усяго ў рамках акцыі «У школу з «Добрым сэрцам» падтрымку атрымалі 6042 дзіцяці, 175 сацыяльных устаноў і 1292 сем’і розных катэгорый: шматдзетныя, няпоўныя, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Акрамя таго, у акцыі прынялі ўдзел 4543 валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца».

Прадастаўленне падтрымкі па падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 4, 10 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА