1

Больш за 60 тыс. дрэў і кустоў высадзяць у Беларусі

28 кастрычніка 2023 года ў рамках акцыі «Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь правядзе адзіны дзень азелянення. У гэты дзень ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць мерапрыемствы па пасадцы драўняна-хмызняковай расліннасці, закладцы паркаў, алей і садоў, а таксама доглядзе ўжо высаджаных дрэў.

Усяго ў рамках адзінага дня азелянення плануецца высадзіць больш за 60 тыс. саджанцаў драўняна-хмызняковай расліннасці: ліп, клёнаў, дубоў, рабін, грабаў, соснаў, вербаў, арэхаў, каштанаў, ясеняў, бэзу, спірэі, туй, фарзіцый і іншых.

У гарадах, пасёлках, аграгарадках і вёсках Беларусі плошча азелянёных тэрыторый няўхільна расце. За 2023 год ужо праведзена пасадка больш як 420 тыс. дрэў і кустоў і амаль 19 млн. кветак, а таксама больш як 8,5 тыс. саджанцаў на тэрыторыі ўздоўж аўтамабільных дарог. Патрабаваны ўзровень азелянення ў 40 працэнтаў дасягнуты ў 129 гарадах і раённых цэнтрах краіны (97,7% ад іх агульнай колькасці).

Правядзенне мерапрыемстваў па азеляненні тэрыторый краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1315 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.