15 кастрычніка 2019
Па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ва ўсіх абласных цэнтрах і ў сталіцы Беларусі прайшла традыцыйная акцыя па бясплатным юрыдычным кансультаванні шматдзетных маці і маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У акцыі прынялі ўдзел больш за дзве сотні грамадзян.
Толькі ў Міністэрстве юстыцыі ў рамках акцыі 38 мам атрымалі кансультацыю і прававую дапамогу.
Часцей за ўсё грамадзяне звярталіся за тлумачэннем па пытаннях жыллёвага заканадаўства, у тым ліку паляпшэння жыллёвых умоў, парадку выкарыстання сродкаў па праграме сямейнага капіталу, выканання судовых пастаноў, спагнання аліментаў, сацыяльных правоў сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, аказання прававой дапамогі ў рамках міжнародных дагавораў, здзяйснення асобных натарыяльных дзеянняў.
Традыцыйна акцыя праходзіць у супрацоўніцтве з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палатай.
КАРТА САЙТА