8 лістапада 2021
4 лістапада 2021 года Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт падпісалі пагадненне аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый.
Цэнтры падтрымкі тэхналогій і інавацый адкрываюцца на базе вядучых інстытутаў краіны.
Яны ўжо дзейнічаюць у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы і яе абласных філіялах, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Палескім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, індустрыяльным парку «Вялікі камень», Полацкім дзяржаўным універсітэце і Полацкім дзяржаўным універсітэце Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.
Праект па стварэнню сеткі Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый рэалізуецца сумесна з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці і накіраваны на стымуляванне інавацыйнай дзейнасці. Функцыянаванне і развіццё сеткі Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый дазваляе забяспечыць даступнасць звестак аб сучасных інфармацыйных тэхналогіях, што садзейнічае павышэнню прадукцыйнасці працы, росту якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, пераходу на новы тэхналагічны ўклад, а таксама ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Цэнтрах падтрымкі тэхналогій і інавацый можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/obshchestvenno-politicheskie-i-v-oblasti-prava/2021/november/67088/.
КАРТА САЙТА