23 кастрычніка 2020
У рамках праекта Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў Беларускім дзяржаўным універсітэце створаны Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый. Ініцыятыву ў Беларусі рэалізуе Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
Задача Цэнтра – спрасціць пошук інфармацыі пра існуючыя навуковыя дасягненні і дапамагчы ў навуковай працы маладым даследчыкам і выкладчыкам. Гэта магчыма дзякуючы доступу да патэнтавых і непатэнтных баз дадзеных Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, НЦІУ і іншых тэматычных рэсурсаў. Таксама на пляцоўках цэнтра сумесна з НЦІУ будуць праводзіцца канферэнцыі, семінары, кансультацыйныя і навучальныя мерапрыемствы, прысвечаныя прававой ахове і выкарыстанню аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
Стварэнне такіх цэнтраў спрыяе дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 9 «Індустрыялізацыя, інавацыя і інфраструктура». Інавацыі дапамагаюць вызваліць эканамічныя сілы, якія ствараюць занятасць і прыбытак. Яны іграюць ключавую ролю ва ўкараненні і прасоўванні новых тэхналогій, садзейнічанні міжнароднаму гандлю і забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў. Актывізацыя навуковых даследаванняў мае ключавое значэнне для дасягнення МУР 9.
КАРТА САЙТА