6 студзеня 2022
Пытанні стварэння даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю з’яўляюцца важным складальнікам дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сацыяльнай сферы.
На сённяшні дзень у краіне больш за 30 тысяч аб’ектаў сацыяльнай сферы, з якіх 18% з’яўляюцца поўнасцю даступнымі для людзей з інваліднасцю і 70% абсталяваны элементамі безбар’ернага асяроддзя. Дзяржаўнай праграмай «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады вызначаны дзеянні па дасягненні долі поўнасцю даступных аб’ектаў сацыяльнай сферы на ўзроўні 20 працэнтаў да канца 2022 года, 23 працэнты – да канца 2025 года. Таксама плануецца стварыць аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму па ўліку даступнасці аб’ектаў сацыяльнай сферы — віртуальны гід па горадзе, які дае магчымасць пабудовы маршруту «без перашкод».
Стварэнне безбар’ернага асяроддзя дазваляе людзям з інваліднасцю інтэгравацца ў актыўнае жыццё грамадства, што робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб безбар’ерным асяроддзі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/k-kontsu-2025-goda-23-protsenta-obektov-sotsialnoy-sfery-budut-polnostyu-dostupny-dlya-lits-s-invali.html.
КАРТА САЙТА