Дадатковыя гарантыі занятасці прадастаўляюцца ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Дадатковыя гарантыі занятасці прадастаўляюцца ў Беларусі

22 снежня 2021

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. №777 зацверджана Дзяржаўная праграма «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021 – 2025 гады.

Дзяржаўная праграма накіравана на стварэнне ўмоў для атрымання беспрацоўнымі прафесійных ведаў і ўменняў, павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку працы, пашырэння магчымасцей працаўладкавання, у тым ліку і для катэгорый беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці (дзеці-сіроты, людзі з інваліднасцю, маладыя спецыялісты і г.д.).

У студзені-лістападзе 2021 года ў якасці беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, службай занятасці зарэгістраваны 13739 грамадзян — 24,9% ад агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных, 9258 грамадзянам аказана дапамога ў працаўладкаванні на пастаянную працу, 423 чалавекі атрымалі магчымасць набыць вопыт працы.

Для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) накіроўваюцца беспрацоўныя, зарэгістраваныя ў службе занятасці, з ліку:

  • выпускнікі ўстаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю;
  • асобы, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку або перападрыхтоўку па накіраванні службы занятасці;
  • асобы, якія доўгі час (больш за 12 месяцаў) не працавалі ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама дзіцем ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваным ВІЧ або хворым на СНІД.
  • Прафілактыка беспрацоўя і эфектыўнае выкарыстанне існуючага працоўнага патэнцыялу ўносяць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб садзейнічанні ў працаўладкаванні беспрацоўных можна азнаёміцца па спасылках: https://www.mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/bolee-400-chelovek-iz-chisla-bezrabotnyx-poluchili-vozmozhnost-priobresti-opyt-prakticheskoj-raboty_4295/, https://www.mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/trudoustrojstvo-grazhdan-imejuschix-dopolnitelnye-garantii-zanjatostinbsp_4296/.

КАРТА САЙТА