Дапаможнік для прадпрымальнікаў спросціць запуск сацыяльнага стартапа

Дапаможнік «Сацыяльны стартап. 9 крокаў да паспяховага старту» падрыхтавы экспертамі ў банкаўскай справе, фінансах і бізнэс-планаванні з ініцыятывы «Мой горад – Мой бізнэс – Мая будучыня» для дапамогі пачаткоўцам сацыяльным прадпрымальнікам. Азнаёміцца з ім можна па спасылцы.
Дапаможнік змяшчае прыклады сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі і за мяжой, інфармацыю пра пошук бізнэс-ідэй, маркетынг, PR, прасоўванне ў інтэрнэце, пошук фінансавання для сацыяльнага стартапа, форму рэгістрацыі кампаніі і льготы для сацыяльных прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь. Праз QR-коды можна паглядзець 17 тэматычных пытанняў з заданнямі. Выконваючы іх, прадпрымальнікі змогуць запусціць свой сацыяльны бізнэс: вызначыцца з бізнэс-ідэяй, правесці мазгавы штурм, стварыць бізнэс-мадэль і запоўніць брыф для замовы сайта. Сацыяльнае прадпрымальніцтва спрыяе дасягненню задач Мэты ўстойлівага развіцця 8 «Спрыянне паступальнаму, усеахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадуктыўнай занятасці і годнай працы для ўсіх».
Ініцыятыва «Мой горад – Мой бізнэс – Мая будучыня» рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
Фота: by.undp.org.