Дапаможнік па навучанні валанцёраў распрацаваны ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Дапаможнік па навучанні валанцёраў распрацаваны ў Беларусі

14 студзеня 2022

У Беларусі больш за 76 тысяч маладых людзей з’яўляюцца валанцёрамі. З мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі пачынаючых добраахвотнікаў Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі быў распрацаваны зборнік практычных матэрыялаў для спецыялістаў, якія працуюць з валанцёрамі ва ўстановах адукацыі «Як навучыць дапамагаць?».

У зборніку прадстаўлены лепшыя практыкі каардынатараў валанцёрскіх атрадаў ва ўстановах адукацыі з усёй Беларусі, рэкамендацыі па рабоце валанцёраў з уразлівымі групамі насельніцтва, інфармацыя аб ролі валанцёраў у дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Таксама зборнік змяшчае больш за 40 трэнінгаў і гульняў для валанцёрскіх атрадаў, з дапамогай якіх можна ў інтэрактыўнай форме падрыхтаваць маладых людзей да працы валанцёрамі.

Выпуск зборніка садзейнічае развіццю прафесійнай валанцёрскай супольнасці, сацыяльна інклюзіўнаму ўстойліваму развіццю краіны, а таксама робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 5, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб валанцёрстве можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/presscenter/articles/support_volunteers_practicies.html?fbclid=IwAR2A0H39c9cRNz7arHXneyzqdl3x18yx41yg81tFwqrX48u25MxifN6eSyE.

КАРТА САЙТА