18 лютага 2021
Беларусь займае высокія пазіцыі ў ключавых міжнародных рэйтынгах у сферы аховы здароўя. За апошнія пяць гадоў у краіне вырасла працягласць жыцця, з’явіліся новыя аб’екты аховы здароўя і сучаснае абсталяванне.
Паводле рэйтынгу эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя Bloomberg Рэспубліка Беларусь займае 49-е месца. Беларусь займае 25-ю пазіцыю ў рэйтынгу краін камфортных для мацярынства і ўваходзіць у лік 50 лепшых дзяржаў па вядзенні цяжарнасці і арганізацыі родаў. Працягласць жыцця ў Беларусі складае 74,5 года, скарацілася розніца паміж працягласцю жыцця мужчын і жанчын. Па індыкатары чаканай працягласці жыцця Беларусь займае другое месца сярод краін СНД – у 2025 годзе ён павінен скласці не менш за 76,4 года. Дзякуючы ўкараненню сучасных перынатальных тэхналогій на стабільна нізкім узроўні (2,4-2,7 на 1000 народжаных) знаходзіцца паказчык дзіцячай смяротнасці. У краіне таксама адзін з самых нізкіх у свеце паказчыкаў смяротнасці дзяцей да 5 гадоў (3 на 1000). Тут Беларусь займае 4 месца ў свеце.
Умацаванне здароўя насельніцтва застаецца прыярытэтнай задачай дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на бліжэйшыя 5 гадоў. У 2021-2025 гадах працягнецца стварэнне міжраённых цэнтраў, развіццё электроннай аховы здароўя, укараненне новых тэхналогій у рэгіёнах. Таксама плануецца будаўніцтва і рэканструкцыя 44 аб’ектаў аховы здароўя. Больш падрабязна аб развіцці сферы аховы здароўя можна пачытаць у інтэрв’ю намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі.
З інфармацыяй аб справаздачнасці па паказчыках МУР 3 «Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце» можна азнаёміцца на Нацыянальнай платформе прадастаўлення справаздачнасці па паказчыках МУР.
Фота: tass.ru
КАРТА САЙТА