Дасягненне Мэтаў устоўлівага развіцця стала адным з ключавых пытанняў ХХІІІ Беларускага энергетычнага і экалагічнага форума

З 9 па 12 кастрычніка ў Мінску прайшоў 23-ці Беларускі энергетычны форум і выстаўка EnergyExpo, удзельнікі якіх прадставілі больш за 150 распрацовак у сферы энергетыкі і экалогіі. Упершыню ў парадак дня Форума была ўключана тэма, якая тычыцца Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд 2030 года. У межах форуму адбылася пленарная сесія “Мэты ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь. Энергетыка. Экалогія. Энергаэфектыўнасць”.
” scrolling=“no” src=“https://www.youtube.com/embed/n_U4X1uLKAQ” width=«900»>
На сесіі Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч прадставіў даклад па стратэгіі развіцця беларускай энергетыкі, падкрэсліў яе ўзаемасувязь з Мэтамі ўстойлівага развіцця. Ключавымі індыкатарамі для беларускай энергетыкі стануць:
- зніжэнне долі дамінуючага віду паліва (прыроднага газу) ў валавым спажыванні;
- зніжэнне долі дамінуючаага энергарэсурсу (газу) ў вытворчасці цеплавой і электрычнай энергіі;
- павышэнне ўзроўню энергетычнай самастойнасці краіны;
- удзельная вага набытаў амартызацыі ў першапачатковым кошце асноўных сродкаў арганізацыі ТЭК.
У сесіі таксама прынялі ўдзел Ія Малкіна, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, з дакладам пра тэндэнцыі развіцця энергетыкі ў кантэксце ўстойлівага развіцця і Парыжскага пагаднення па клімаце, Леанід Шэнец, дырэктар дэпартамента па энергетыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі з выступам, прысвечаным перспектывам паліўна-энергетычнага комплексу ЕАЭС, прадстаўнікі Германіі, Аўстрыі і іншых краін. Усяго на форуме сваім вопытам у галіне дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця падзяліліся прадстаўнікі 300 арганізацый з 15 краін свету (Аўстрыя, Беларусь, Германія, Данія, Італія, Кітай, Літва, Польшча, Расія, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя).
Мэтам устойлівага развіцця была таксама прысвечана і навукова-практычная канферэнцыя “Мэты ўстойлівага развіцця: навука і інавацыі”. Асноўныя напрамкі па дасягненні экалагічнай устойлівасці для Беларусі агучыла Ія Малкіна, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь: “Безумоўна, для нас ключавымі напрамкамі з’яўляюцца развіццё зяленага электратранспарту, стварэнне сеткі зялёных або разумных гарадоў і ўдасканаленне сістэмы гарадской мабільнасці, складнікамі якой з’яўляюцца і сацыяльны дастатак, і экалагічная бяспека, і энергетычная эфектыўнасць”.