15 кастрычніка 2023
12 і 13 кастрычніка 2023 г. у Мінску праходзіў II Форум IТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі», арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
У Форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных беларускіх і замежных арганізацый, навуковыя работнікі, спецыялісты навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, якія займаюцца даследаваннямі ў сферы прымянення метадаў штучнага інтэлекту.
Праграма Форума ўключала:
арганізацыю выставы значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі;
прэзентацыю беларускай лічбавай платформы штучнага інтэлекту;
правядзенне адкрытага конкурсу «Лідэры штучнага інтэлекту ў Беларусі – 2023»;
работу тэматычных секцый і круглага стала на тэмы «Тэарэтычныя і практычныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой», «Падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій штучнага інтэлекту», «Перспектывы развіцця штучнага інтэлекту ў Беларусі».
Правядзенне Форума ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» робіць важны ўнёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА