Дасягненні навукоўцаў прадэманстраваў Фестываль навукі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Дасягненні навукоўцаў прадэманстраваў Фестываль навукі

15 верасня 2021

З 6 па 11 верасня 2021 года ў Мінску адбыўся Фестываль навукі — навукова-папулярнае мерапрыемства пад адкрытым небам у актуальным жывым фармаце. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

6-10 верасня больш як 50 платформа дзейнічалі ў розных месцах гораду: вышэйшыя навучальныя ўстановы, музеі, школы робататэхнікі, лабараторыі НАН Беларусі праводзілі працу па папулярызацыі навукі. 11 верасня платформы разгарнуліся на тэрыторыі Батанічнага саду: 4 тэматычныя лекцыйныя пляцоўкі; выстава лепшых распрацовак вучоных НАН Беларусі, дзе можна было азнаёміцца з разнастайнымі экспанатамі; майстар-класы навукоўцаў мікрабіёлагаў, сацыёлагаў, батанікаў, фізікаў і генетыкаў; майстар-класы праектаў Разумны Мінск, StemLab, алгарытмікі, Малекула, элемент, Экспириментус; платформа Atom City.

Асноўная задача Фестывалю навукі стаяла ў даступнай форме паказаць насельніцтву усіх узростаў, што ўяўляе сабой навука, а таксама расказаць пра перспектывы развіцця і пазначыць да чаго мы павінны імкнуцца. Правядзенне такіх мерапрыемстваў ўносіць вялікі ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Фестывалі навукі можна азнаёміцца на сайце: https://nasb.gov.by/rus/news/11221/.

КАРТА САЙТА