Дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у сегментах высокага ўзроўню 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека

24 – 26 лютага 2025 года беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максімам Рыжанковым брала ўдзел у сегментах высокага ўзроўню 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) у Жэневе (Швейцарыя).
Выступаючы на адкрыцці 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека і Сегменце высокага ўзроўню СПЧ, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў прывёў канкрэтныя прыклады высокага ўзроўню выканання ў Беларусі фундаментальных правоў і свабод чалавека і заявіў аб абсурднасці любых сцвярджэнняў аб наяўнасці сур’ёзных пытанняў у краіне ў гэтай сферы. Таксама Міністр заклікаў дзяржавы ААН правесці глабальную перазагрузку ў сферы правоў чалавека, на справе прызнаць разнастайнасць палітычных сістэм, шляхоў развіцця і культурных каштоўнасцяў і вярнуць міжнароднаму супрацоўніцтву на праваабарончым напрамку яго канструктыўны патэнцыял. Поўны тэкст выступу.
У ходзе свайго выступлення ў рамках дыскусіі высокага ўзроўню на тэму «Трыццатая гадавіна Пекінскай дэкларацыі і Платформы дзеянняў», Максім Рыжанкоў адзначыў ключавую ролю Кітайскай Народнай Рэспублікі ва ўзгадненні Пекінскай дэкларацыі і Платформы дзеянняў, якія дазволілі вывесці правы жанчын на якасна новы ўзровень і пацвердзіў гатоўнасць Беларусі дзяліцца сваім унікальным вопытам у прасоўванні жанчын у палітычнай, эканамічнай і грамадскай сферах жыцця. Поўны тэкст выступу.
У ходзе сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый дзяржаў-членаў Групы сяброў у абарону Статута ААН, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь падкрэсліў важнасць місіі Групы сяброў у абарону Статута ААН па адстойванні норм і прынцыпаў ААН і пацвердзіў каштоўнасць ААН як незаменнай платформы для прасоўвання міру, устойлівага развіцця і правоў чалавека.
Акрамя таго, падчас 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека адбыліся двухбаковыя сустрэчы Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з калегамі з краін Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі па абмеркаванні далейшага ўмацавання міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.
Павага і абарона правоў і свабод кожнага чалавека з’яўляецца ключавым элементам у рэалізацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.