Дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у Сусветным жаночым форуме ў Манголіі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у Сусветным жаночым форуме ў Манголіі

24 жніўня 2024

22–23 жніўня 2024 г. у Манголіі праходзіў Сусветны жаночы форум на тэму: «За зялёную будучыню».

У працы форуму прыняла ўдзел старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, выступіўшы з дакладам на тэму: «Дзяржаўная палітыка Беларусі па забеспячэнні роўных правоў і магчымасцей жанчын у сацыяльна-эканамічнай сферы».

У сваім выступленні Вольга Шпілеўская адзначыла, што роўнасць працоўных правоў у Беларусі ўрэгулявана на заканадаўчым узроўні: у краіне рэалізуецца Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці, які дае станоўчыя вынікі. Так, па індэксе гендэрнай няроўнасці Беларусь займае 29 пазіцыю сярод 170 краін, па індэксе гендэрнага разрыву – 36 месца сярод 146 краін. Вольга Шпілеўская таксама звярнула ўвагу, што ў краіне падтрымліваецца высокі ўзровень удзелу жанчын у рабочай сіле, зніжаецца ўзровень жаночага беспрацоўя, аказваецца падтрымка жаночаму прадпрымальніцтву, пашыраюцца магчымасці жанчын на рынку працы, скарачаецца гендэрны разрыў адносна ўзроўню пенсій.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА