Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у 28-й Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату

30 лістапада 2023 года ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах адбылося ўрачыстае адкрыццё 28-ай Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Дэлегацыю Рэспублікі Беларусь узначаліў Кіраўнік дзяржавы, які выступіў 1 снежня з заявай. З тэкстам выступу можна азнаёміцца па спасылцы.
На працягу двух тыдняў члены дэлегацый, эксперты, аналітыкі, прадстаўнікі СМІ абмяркоўвалі пытанні пераходу да чыстай энергетыкі, дэкарбанізацыі, адаптацыі да змянення клімату, фінансавання кліматычных праектаў, а таксама крокі па паскарэнні прыняцця мер па змякчэнні наступстваў змянення клімату.
Канферэнцыі Бакоў праходзяць штогод з 1995 года як кіруючы орган рэалізацыі Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. У развіццё палажэнняў Рамачнай канвенцыі ў 1997 годзе на чарговай канферэнцыі быў прыняты Кіёцкі пратакол па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, а ў 2015 годзе – дасягнута Парыжскае пагадненне, якое замацоўвае важную для ўсяго чалавецтва мэту не дапусціць павышэння сярэдняй тэмпературы Зямлі больш як на 2°С у бягучым стагоддзі, адначасова імкнучыся зменшыць гэты паказчык да 1,5°С. Беларусь нароўні з больш як 190 краінамі з’яўляецца ўдзельніцай усіх пералічаных міжнародных дакументаў.
У рамках Парыжскага пагаднення Рэспубліка Беларусь першапачаткова прыняла на сябе абавязацельства скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года на 28% у параўнанні з узроўнем 1990 года. Цяпер гэты паказчык павялічаны краінай да 35%. Для рэалізацыі ўзятых на сябе абавязацельстваў у Беларусі распрацоўваюцца стратэгічныя і праграмныя дакументы, у тым ліку планы дзеянняў у галіне адаптацыі да змены клімату, па павелічэнні абсорбцыі паглынальнікамі парніковых газаў, адаптацыі лясной і сельскай гаспадаркі да змены клімату на перыяд да 2030 года, стратэгіі доўгатэрміновага развіцця рэспублікі з нізкім узроўнем выкідаў парніковых газаў. Найбольш уразлівымі да змены клімату ў краіне з’яўляюцца лясная і сельская гаспадарка.
Актыўны ўдзел краіны ў рэалізацыі палажэнняў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 13 і іншых МУР.
Больш інфармацыі аб удзеле дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у КАП–28 можна даведацца па спасылках: https://www.belta.by/president/view/lukashenko-v-dubae-prinimaet-uchastie-vo-vsemirnom-sammite-po-klimatu-602852-2023/, https://www.minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/andrej-xudyk-provel-rjad-vstrech-na-poljax-vsemirnogo-klimaticheskogo-sammita-5384/.