1

Другі рэгіянальны форум прадпрымальніцтва адбудзецца ў Беларусі

9 снежня 2021 года пройдзе 2-гі рэгіянальны форум прадпрымальніцтва «Уклад рэгіянальнага прадпрымальніцтва ў дасягненне Мэт устойлівага развіцця».

Форум арганізаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі дзелавой супольнасці, саветаў па развіццю прадпрымальніцтва, мясцовых і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, банкаўскай сферы, а таксама міжнародных арганізацый.

Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць найбольш эфектыўныя шляхі і механізмы развіцця дзелавой актыўнасці, якія адпавядаюць задачам МУР, укараненне інавацыйных падыходаў і інструментаў у прадпрымальніцкую дзейнасць для яе развіцця на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях, а таксама падзеляцца вопытам і прадставяць ідэі, думкі і прапановы па тэматыках:

  • развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва на рэгіянальным узроўні: працуючыя бізнес-мадэлі, выгады і перспектывы;
  • кааперацыя і кластарная мадэль – новыя магчымасці для развіцця рэгіянальнага бізнесу праз узаемадзеянне і супрацоўніцтва;
  • сацыяльнае прадпрымальніцтва – ці магчыма стварыць эфектыўную бізнес-мадэль, накіраваную на вырашэнне сацыяльных праблем на ўзроўні рэгіёнаў?
  • як прынцыпы і механізмы «зялёнай эканомікі» могуць павысіць эфектыўнасць рэгіянальнага бізнесу і раскрыць яго новыя магчымасці?

Для ўдзелу ў форуме неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://undp.zoom.us/webinar/register/WN_1XHdb8-9SYGYPGK6VEIjsA?fbclid=IwAR1mcwf6PynoOAJpUT2vAsV_UXor8IT3HtUh-IAS4DLoBq8mnA5vMItatNQ.

Правядзенне рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва сведчыць аб паступальным і мэтанакіраваным руху дзяржавы па развіццю рэгіёнаў і робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй і праграмай форума можна азнаёміцца па спасылцы: https://bit.ly/3ycd0Zj.