Дыскусійная пляцоўка па абмеркаванні экалагічных пытанняў прайшла ў Гродне

4-5 кастрычніка 2023 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла XVIII міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы экалогіі-2023».
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, Зімбабвэ — выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навуковыя супрацоўнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
Праграма Канферэнцыі ўключала правядзенне двух пленарных пасяджэнняў і трох секцый, кожныя з якіх былі прысвечаны пэўнаму аспекту экалогіі: забруджванню навакольнага асяроддзя і распрацоўцы новых тэхналогій для ачысткі вады і паветра, устойліваму развіццю ў кантэксце харчовых тэхналогій, змякчэнні наступстваў змены клімату і ўстойліваму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, захаванню біяразнастайнасці і ахове прыродных рэсурсаў, удасканаленню метадаў экалагічнага маніторынгу, экалагічнай адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.
Правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы экалогіі-2023» садзейнічае пашырэнню ўзаемадзеяння вучоных у навуковых праектах, прыцягненню маладых талентаў у навуковае асяроддзе, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Запіс канферэнцыі ў відэа-фармаце даступны па спасылцы.