Дзень моладзі і студэнцтва прайшоў у Беларусі

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць Дзень моладзі і студэнцтва.
26 чэрвеня 2022 года ў адпаведнасці з Праграмай Дня моладзі і студэнцтва ў краіне праведзены мерапрыемствы рознай накіраванасці: адкрытыя дыялогі з удзелам органаў улады, прэзентацыя дзейнасці маладых вучоных, майстар-класы, чэленджы інтэрактыўнасці, спартыўныя лакацыі з забаўкамі.
Таксама да Дня моладзі і студэнцтва Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў Статыстычны агляд, які змяшчае інфармацыю аб колькасці моладзі і яе долі ў розных сферах дзейнасці Беларусі.
Правядзенне Дня моладзі і студэнцтва садзейнічае ўключэнню маладых людзей у жыццё краіны і ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.