7 лістапада 2023
31 кастрычніка 2023 года ў Мінску адбыўся І Рэспубліканскі форум «Арганізацыя працы турыстычных інфармацыйных цэнтраў».
У рамках форуму ўдзельнікі абмеркавалі алгарытм стварэння і функцыянавання турыстычных інфармацыйных цэнтраў у Рэспубліцы Беларусь, сучасныя патрабаванні да іх працы, шляхі павышэння турыстычнага патэнцыялу рэгіёна ў сетцы Інтэрнэт.
На сённяшні дзень у Беларусі працуюць 12 турыстычных інфармацыйных цэнтраў, да канца 2023 года плануецца стварыць яшчэ дзесяць. У перспектыве — правядзенне выязных форумаў на базе існуючых цэнтраў. Таксама ў краіне вядуцца работы па стварэнню адзінай сістэмы турыстычных інфармацыйных цэнтраў у Беларусі.
Стварэнне і функцыянаванне турыстычных інфармацыйных цэнтраў накіравана на раскрыццё патэнцыялу рэгіёнаў, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 11, 12 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА