Дзве новыя праграмы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў сістэмы сацыяльнай абароны рэалізуюцца ў БДУ - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Дзве новыя праграмы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў сістэмы сацыяльнай абароны рэалізуюцца ў БДУ

30 студзеня 2025

З 27 студзеня па 7 лютага 2025 года на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута дадатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіць навучанне работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Навучанне накіравана на падрыхтоўку ўніверсальных і шматпрофільных спецыялістаў, якія валодаюць шырокім спектрам навыкаў і кампетэнцый і праходзіць па двух напрамках: «Арганізацыя аказання сацыяльных паслуг дома» и «Змест і тэхналогія працы па сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў». Праграмы курсаў уключаюць лекцыі, семінары, трэнінгі, майстар-класы, выязныя заняткі ў вядучыя цэнтры па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва Беларусі.

Так, удзельнікі праграмы «Арганізацыя аказання сацыяльных паслуг дома» даведаюцца аб сацыяльна-эканамічнай палітыцы Беларусі, яе прававым рэгуляванні, Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў і Нацыянальным плане дзеянняў па яе рэалізацыі, тэхналогіях прафесійнага самаўдасканалення і тайм-менеджменце. Удзельнікам праграмы «Змест і тэхналогія працы па сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў» раскажуць аб асновах псіхалогіі і этыцы сацыяльнай працы, тэхналогіях прафесійнага самаўдасканалення, сучасных падыходах дапамогі людзям з інваліднасцю і інш.

Рэалізацыя праграм павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 10 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА