Экалагічны тыдзень пройдзе ў Беларусі

З 22 па 26 жніўня 2023 года ў Беларусі будзе праходзіць экалагічны тыдзень.
Экалагічны тыдзень уключае правядзенне II Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «ECOLOGY EXPO – 2023» у Мінску і XVII Рэспубліканскага экалагічнага форуму ў Століне.
Асноўнымі тэмамі для абмеркавання будуць:
- скарачэнне выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу, барацьба са змяненнем клімату;
- зялёная, цыркулярная эканоміка;
- перапрацоўка адходаў;
- экалагічны турызм;
- развіццё экалагічнай упакоўкі для прадуктаў харчавання;
- укараненне перадавых тэхналогій па скарачэнні выкарыстання прыродных рэсурсаў.
У рамках Форума пройдзе канферэнцыя, прысвечаная міжсектаральнаму супрацоўніцтву па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Азнаёміцца з праграмамі мерапрыемстваў можна па спасылках:
Праграма II Міжнароднай спецыялізаванай выставы «ECOLOGY EXPO – 2023»
Праграма ХVII Рэспубліканскага экалагічнага форума
Правядзенне экалагічнага тыдня ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 6, 7, 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.