1

ЕС і ПРААН пашыраюць падтрымку малога прадпрымальніцтва ў Беларусі

14 лістапада ў Мінску быў дадзены старт новаму сумеснаму праекту Еўрапейскага Саюза, Праграмы развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Праект накіраваны на падтрымку прадпрымальніцтва ва ўсіх 6 рэгіёнах краіны.

На працягу бліжэйшых трох гадоў малыя і сярэднія прадпрыемствы з дапамогай гэтага праекта атрымаюць доступ да грантаў для развіцця сваіх бізнесаў і інфармацыі, неабходнай для паспяховага старту. Прыняць удзел змогуць як новыя, так і ўжо існуючыя кампаніі камерцыйнай і некамерцыйнай накіраванасці.

У малых і сярэдніх прадпрыемствах Беларусі на дадзены момант занята меней за траціну працаздольнага насельніцтва, а сам кластар складае менш за чвэрць ВУП. Праект з агульным бюджэтам 8 мільёнаў еўра будзе напрамую падтрымліваць камерцыйныя і некамерцыйныя прадпрыемствы праз пасяўныя інвестыцыі і гранты, ствараючы новыя працоўныя месцы і дапамагаючы людзям павышаць свой узровень жыцця.

Ажыццяўленне праекта дапаможа Беларусі наблізіцца да дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця, прысвечаных годным ўмовах працы, эканамічнаму, інавацыйнаму і інфраструктурнаму развіццю, а таксама ўплывае на паказчыкі краіны ў дасягненні Мэтаў, прысвечаных ліквідацыі галечы, дасягненні гендэрнай роўнасці і партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця.