1

ESG-рэнкінг беларускіх кампаній падрыхтаваны ў Беларусі

Рэйтынгавае агенцтва BIK Ratings сумесна з ААТ «Белінвестбанк» склалі ESG-рэнкінг беларускіх кампаній з усіх сектараў эканомікі Беларусі.

Пры складанні рэнкінгу былі прааналізаваны экалагічныя, сацыяльныя і кіраўнічыя фактары дзейнасці 35 кампаній – прадстаўнікоў профільных асацыяцый, Сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі, юрыдычных асоб, якія маюць ESG-рэйтынгі. На аснове іх даных па ўліку ESG-фактараў у сваёй дзейнасці складзены і апублікаваны ТОП-20 ESG-кампаній Беларусі. Лідзіруючыя пазіцыі рэнкінгу занялі ААТ «Сбер Банк», ЗАТ «БСБ Банк», ААТ «Белінвестбанк».

Больш падрабязна з ТОП-20 ESG-кампаній Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.

Інтэграцыя ESG-фактараў у дзейнасць кампаніі ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Больш інфармацыі аб дзейнай метадалогіі прысваення ESG-рэйтынгаў даступна па спасылцы.