Вопыт, праблемы і перспектывы сацыяльна-педагагічнай падтрымкі бацькоўства разгледжаны на канферэнцыі ў Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Вопыт, праблемы і перспектывы сацыяльна-педагагічнай падтрымкі бацькоўства разгледжаны на канферэнцыі ў Мінску

13 снежня 2023

8 снежня 2023 года на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка» адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная падтрымка бацькоўства: вопыт, праблемы, перспектывы».

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел звыш 140 прадстаўнікоў устаноў адукацыі, спецыялістаў-практыкаў з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Узбекістан і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У рамках правядзення фарсайт-сесій, панэльнай дыскусіі і круглага стала эксперты абмеркавалі актуальныя пытанні фарміравання сямейных каштоўнасцей, выхавання дзяцей у сям’і, псіхолага-педагагічнай падтрымкі бацькоў, а таксама вопыт і перспектывы рэалізацыі Рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт».

Інстытут сям’і і шлюбу і педагагічна кампетэнтныя бацькі адыгрываюць прыярытэтную ролю ў сацыялізацыі дзіцяці ў грамадстве, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА