1

Фестываль інавацыйных АУР практык прайшоў у БДПУ

17 снежня 2021 года ў БДПУ адбылося фінальнае мерапрыемства Дэкады «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх» – Фестываль інавацыйных АУР практык.

У фестывалі прынялі ўдзел больш за 150 прадстаўнікоў 64 розных устаноў адукацыі краіны, рэгіянальных ініцыятыў у галіне ўстойлівага развіцця, грамадскіх арганізацый, навуковых і экспертных суполак.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў Фестывалю звярнуліся:

  • ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоля Міхайлавіча Ісачэнкі – Ірына Аляксандраўна Вялічка, начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
  • Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай – намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Іаана Казана-Вішнявецкі – Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь;
  • Аляксандр Іванавіч Жук – рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар.

Лепшы вопыт рэалізацыі інавацыйных АУР практык быў прадстаўлены на чатырох тэматычных пляцоўках:

  • «Зялёны» пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту»;
  • «Арыентацыя на будучыя пакаленні»;
  • «Лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі»;
  • «Гендэрная роўнасць у грамадстве».

Удзельнікі Фестывалю пазнаёміліся з дзейнасцю Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі, Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, Рэспубліканскага Цэнтра адукацыйнай робататэхнікі, ініцыятывамі ЮНІСЕФ, ЮНФПА, ПРААН, а таксама з «устойлівымі» праектамі БДПУ.

Інтэрактыўным этапам Фестывалю стаў ОУР стрым – серыя тэматычных актыўнасцей у кантэксце тэматыкі ўстойлівага развіцця, якая ўключала:

  • стэнд «Школа без пластыка» (ГА «Наш след»);
  • стэнд Клуба аматараў экатранспарту (ДУА «Гімназія №19 г.Мінска»);
  • тэматычная пляцоўка «Валанцёрскі цэнтр БДПУ» (Рэспубліканскі Цэнтр адукацыйнай робататэхнікі БДПУ);
  • тэматычная пляцоўка «Гендэрныя стэрэатыпы» (Валанцёрскі атрад ЦУР БДПУ);
  • ЭКАмайстэрня «Творчасць для кожнага» (МБГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і керамічная студыя «Наша мара»);
  • інтэрактыўная пляцоўка ФДА БДПУ;
  • стэнд Валанцёрскага атрада МУР БДПУ (прэзентацыя настольнай гульні «МУР: Што? Дзе? Калі?» і камплекта пазлаў «МУР»);
  • стэнд КЦ АУР БДПУ (прэзентацыя праекта «Прамаў Мэту!»).

Таксама ў рамках Фестывалю адбылася цырымонія ўзнагароджання аўтараў найлепшых ініцыятыў Дэкады. Пераможцы былі выбраны па выніках адкрытага онлайн галасавання сярод 72 маладзёжных праектаў з 12 устаноў адукацыі краіны.

Правядзенне Фестывалі інавацыйных АУР практык уносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Фестывалі інавацыйных АУР практык можна азнаёміцца па спасылцы: https://clck.ru/aeDXc.