Фінал маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» адбыўся ў Беларусі

22 лютага 2022 года ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбыўся фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», на якім было прадстаўлена 120 аўтарскіх распрацовак у дзесяці намінацыях і ў дзвюх узроставых катэгорыях.
У фінал увайшлі праекты «Сэнсарная пальчатка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі», «3D мясны прынцінг», «Крос-платформеннае прыкладанне для мадэравання сацыяльных сетак і месэнджараў «PIE-BOT», «Мультыфункцыянальнае мабільнае прыкладанне для ўладальнікаў хатніх жывёл і GPR-трэкер для гадаванца» і іншыя.
Праект «100 ідэй для Беларусі» садзейнічае прыцягненню моладзі да інавацыйнага рашэння задач устойлівага развіцця краіны, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце «100 ідэй для Беларусі» і яго пераможцах можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/stali-izvestny-imena-pobeditelej-proekta-100-idej-dlja-belarusi-486333-2022/.