1

Фінансавыя інстытуты аказваюць падтрымку мясцоваму прадпрымальніцтву

9 чэрвеня 2023 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і ААТ «ААБ Беларусбанк» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па пытаннях стымулявання прадпрымальніцкай ініцыятывы ў рэгіёнах Беларусі.

Пагадненне накіравана на выяўленне і пераадоленне існуючых бар’ераў для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У ліку рэалізуемых мер — арганізацыя інфармацыйна-адукацыйных і кансультацыйных мерапрыемстваў, падтрымка бізнес-ініцыятыў па вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі і шэраг іншых.

Развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб пагадненні можна азнаёміцца па спасылцы.