1

Форум інавацыйнага прадпрымальніцтва адбыўся ў Мінску

11-12 снежня 2024 г. на пляцоўцы бізнес-інкубатара Парка высокіх тэхналогій прайшоў форум інавацыйнага прадпрымальніцтва «Startup Generation». Форум стаў важным этапам у цыкле мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё адзінай экасістэмы інавацыйнага прадпрымальніцтва і стартап-руху ў Беларусі, арганізаваных Паркам высокіх тэхналогій на працягу 2024 года.

У рамках форуму была праведзена дыялогавая пляцоўка «Перспектывы развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» і панэльная дыскусія «Экасістэма развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва: роля ВНУ», а таксама арганізаваны конкурс стартапаў сярод устаноў вышэйшай адукацыі.

У ходзе конкурснай праграмы больш як 200 маладых прадпрымальнікаў Беларусі прапанавалі свае праекты ў галіне інавацыйнага прадпрымальніцтва. Усяго былі прадстаўлены 32 праекты, 5 з якіх прынялі ўдзел у фінале і атрымалі ўнікальную магчымасць прэзентаваць свае ідэі перад патэнцыйнымі заказчыкамі. Перамогу і каштоўны прыз забрала каманда Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім. П.О.Сухога з праектам «Кліффорт» – лічбавай платформай па дастаўцы сыпкіх будматэрыялаў, якая злучае замоўца, перавозчыка і пастаўшчыка.

Развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва і стартап-руху ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.