1

Форум па ўстойлівых гарадах праходзіць у Мінску

15–17 лютага 2022 у Мінску праходзіць форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: сацыяльны, эканамічны і кіраўнічы складнікі». Форум арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. На Форуме абмяркоўваюцца арганізацыйныя і тэхнічныя аспекты развіцця разумных устойлівых гарадоў.

Развіццё разумных устойлівых гарадоў у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў рамках комплекснага праекта «Разумныя гарады Беларусі», які рэалізуецца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады.

Праект накіраваны на пабудову сучаснай сістэмы кіравання рэгіёнамі як базісу для правядзення мерапрыемстваў па комплекснай лічбавай трансфармацыі эканомікі і сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь.

Укараненне «разумных» рашэнняў, аналіз і ўлік перадавога міжнароднага вопыту з’яўляецца важным укладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме «Разумныя ўстойлівыя гарады: сацыяльны, эканамічны і кіраўнічая складнікі» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.mpt.gov.by/ru/news/14-02-2022-7700.