1

Форум «Першы крок у навуку» пройдзе ў Мінску

24 студзеня 2024 года з мэтай уключэння навучэнцаў Беларусі ў навукова-даследчую дзейнасць на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца Рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Першы крок у навуку».

Канферэнцыя накіравана на пошук навучэнцаў, якія цікавяцца навуковымі даследаваннямі, развіццё навыкаў прадстаўлення вынікаў даследчай дзейнасці, фарміраванне ў вучняў уяўлення аб сучасных дасягненнях беларускай навукі.

У канферэнцыі прымуць удзел больш за 200 навучэнцаў навучальных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў краіне.

Праграма канферэнцыі ўключае правядзенне пленарнага пасяджэння з маладымі вучонымі НАН Беларусі, 10 секцыйных пасяджэнняў па розных напрамках навукі, выставу навукова-тэхнічных распрацовак маладых вучоных.

Правядзенне Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Першы крок у навуку» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.